Афіцыйны сайт
9 лістапада 2017

На абласных "Дажынках-2017" пройдзе спартакіяда сярод жыхароў аграгарадкоў

18 лістапада гасцінная і ветлівая Свіслач збярэ гасцей з усіх куткоў вобласці на фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі - 2017».

 У праграме - мноства мерапрыемстваў на любы густ. Адным з самых захапляльных і цікавых абяцае стаць абласная спартакіяда сярод жыхароў аграгарадкоў, якая адбудзецца на стадыёне ў гарадскім парку.


 Заяўкі на ўдзел у спаборніцтвах пакінулі больш за 270 чалавек. Жаночыя і мужчынскія зборныя каманды з усёй вобласці прадэманструюць сілу, спрыт і фізічную падрыхтоўку ў дартсе, гарадошным спорце, перацягванні каната. Самых хуткіх вызначаць у лёгкаатлетычным забегу на дыстанцыях 2 і 1 кіламетр.

 Спартакіяда пачнецца з урачыстага адкрыцця ў парку новага спартыўнага аб'екта - шматфункцыянальнай спартыўнай пляцоўкі са штучным пакрыццём і трэнажорамі. 


Праграма спартакіяды: 

Да 9.00 - прыезд каманд 
9.00 - 10.30 - пасяджэнне мандатнай камісіі 
10.30 - 11.00 - пасяджэнне судзейскай калегіі 
11.30 - урачыстае адкрыццё спартакіяды і новай спартыўнай пляцоўкі 
12.10 - лёгкаатлетычны забег на 2 км (мужчыны) і на 1 км (жанчыны) 
12.30 - дартс 
12.40 - гарадошны спорт 
14.00 - перацягванне каната 
14.40 - 15.40 - падвядзенне вынікаў, афармленне ўзнагародных дакументаў 15.40 - ўзнагароджанне пераможцаў 



Гродзенская праўда