Афіцыйны сайт
22 жніўня 2019

Як бібліятэкі Гродзеншчыны рыхтуюцца да Дня беларускага пісьменства ў Слоніме

Публічныя бібліятэкі Гродзеншчыны актыўна рыхтуюцца да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў г.Слоніме 1 верасня.

Ужо 31 жніўня Слонімская раённая бібліятэка імя Я.Коласа запрашае на Коласаўскія чытанні, якія адбудуцца з удзелам навукоўцаў, гісторыкаў, краязнаўцаў і пісьменнікаў. Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства – унучкі народнага паэта Беларусі Якуба Коласа – Марыя і Вера Міцкевіч.










































Падчас чытанняў будзе абмеркавана сувязь Я.Коласа са Слонімшчынай, уплыў роду Каменскіх на жыццё і творчасць паэта, захаванне Коласаўскай спадчыны ў свеце.

У праграму таксама ўключана прэзентацыя выдання Алеся Бельскага, доктара філалагічных навук, прафесара, галоўнага рэдактара часопіса “Беларуская мова і літаратура” – “Чалавек з сонечнаю ўсмешкай: кніга пра Алега Лойку”, прысвечанага знакамітаму слонімскаму пісьменніку і літаратуразнаўцу.

1 верасня ўдзельнікі і госці рэспубліканскага свята пазнаёмяцца з унікальнымі калекцыямі самаробных кніг і лялек з фонду Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага. Звыш 100 кніг і 60 лялек – герояў кніжных старонак, – падрыхтаваных жыхарамі прынёманскага краю, здзівяць сваёй разнастайнасцю, прыгажосцю і арыгінальнасцю.

















































































































На дзіцячай пляцоўцы, якая размесціцца ў гарадскім парку, 16 раённых бібліятэчных сістэм і ЦБС г. Гродна прадставяць краязнаўчыя экспазіцыі, прысвечаныя малой радзіме.

Прагляды літаратуры, пазнавальна-забаўляльныя праграмы, віктарыны і конкурсы дазволяць здзейсніць своеасаблівае падарожжа па Гродзеншчыне і пазнаёміцца з асаблівасцямі кожнага рэгіёна. Так, напрыклад, пляцоўка Свіслаччыны будзе прысвечана гонару нашай вобласці – нацыянальнаму парку “Белавежская пушча”. Гродзенскі раён раскажа пра Аўгустоўскі канал, Зэльвенскі – пра галоўнае свята мясцовасці Ганенскі кірмаш, а мастаўчане прадэманструюць як “Кнігі будуюць МАСТЫ”. Наведвальнікі свята змогуць пазнаёміцца з “НАВАГРУДСКІМІ ЦІКАВОСТКАМІ”, наведаўшы літаратурнае кафэ, убачыць цікавыя экспанаты з музеяў вядомага музыканта Чэслава Немэна і знакамітай паэткі Алаізы Пашкевіч (Цёткі), якія з’яўляюцца сапраўдным гонарам шчучынскай зямлі. А вось гаспадарамі пляцоўкі Іўеўскай раённай бібліятэкі будуць прадстаўнікі чатырох нацыянальнасцяў – беларускай, польскай, яўрэйскай і татарскай, якіяпражываюць на тэрыторыі раёна.







































































Акрамя таго, упершыню ў межах рэспубліканскага свята Дня беларускага пісьменства адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурса “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. Сярод лаўрэатаў – 7 публічных бібліятэк Гродзеншчыны.

Арганізатары мерапрыемства абяцаюць цікавыя сустрэчы з кнігай для людзей розных узросту!

Па матэрыялах сайта раённай газеты "Наш час".