Афіцыйны сайт
3 верасня 2019

Больш за 50 тысяч чалавек прыехалі ў Слонім на Дзень беларускага пісьменства

Свята, якое адбывалася на 16 пляцоўках, ахапіла не толькі горад, але і ваколіцы. Актыўны ўдзел у святкаванні прынялі прадстаўнікі Ваўкавыскага раёна.

Народныя ўмельцы з раённага цэнтра рамёстваў прадставілі свае творы ў “горадзе майстроў”. Цікавыя кніжныя выставы і інтэрактыўныя пляцоўкі падрыхтавала Ваўкавыская раённая бібліятэка. Народны сямейны ансамбль “Сваякі” Дома культуры аг. Юбілейны і народны ансамбль народнай музыкі “Асалода” Роскай ДШМ выступілі на дзвюх пляцоўках: на абласным конкурсе ансамбляў беларускай музыкі і песні і ансамбляў народнай песні, а таксама прадставілі свае канцэртныя праграмы на падворку “Сяброўскі гасцінец”, дзе таксама выступалі народны ансамбль песні і танца “Цвецень”, салісты і аніматары гарадскога Дома культуры. Вялікую канцэртную праграму на “Дзіцячай пляцоўцы” прадставілі юныя артысты з нашага раёна: вакалісты і танцоры СШ №2 г.п. Рось, гарадскіх гімназій, СШ № 4 і № 7, цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Вёў канцэрт Арцём Рышкель, вучань Вярэйкаўскай СШ. А ўзорны ансамбль моды “Спадчына” ЦТДзіМ выступаў на самай галоўнай канцэртнай пляцоўцы свята.







































Акрамя таго, удзел у святкаванні прынялі дэлегацыі прафсаюзаў раёна і райкама “БРСМ”.

Па матэрыялах сайта раённай газеты "Наш час".